Спадчына: Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч
Субота, 21 Чэрвень 2014 00:00
21 чэрвеня 2014 г. – 150 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага (1864–1940), этнографа, фалькларыста, мовазнаўца, правадзейнага члена Інбелкульта
21 чэрвеня 1864 года ў беднай сялянскай сям’і Сержпутоўскіх, якая жыла ў вёсцы Бялевічы Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз Слуцкі раён Мінскай вобласці) нарадзіўся хлопчык Алесь. Яму было каля сямі месяцаў, калі бацьці пераехалі на Ганцаўшчыну, на хутар паблізу вёскі Пярэвалакі (цяпер у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці).